«Дарога, выбраная лёсам…»

афиша 6 сакавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава беларускіх народных рамёстваў «Дарога, выбраная лёсам», на якой будуць прадстаўлены вырабы, распрацаваныя Навукова-вытворчым рэспубліканскім ўнітарным прадпрыемствам беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца».

 Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел і абавязкова падцвердзіць сваю прысутнасць для атрымання акрэдытацыі па тэлефоне: 327 00 05. 

 «Дарога, выбраная лёсам«. Такая назва не выпадкова: УП «Скарбніца» самым лёсам было наканавана займацца вывучэннем, адраджэннем і прапагандай беларускіх народных традыцый у вобласці матэрыяльнай культуры. І вось ужо 38 гадоў прадпрыемства ідзе сваёй унікальнай дарогай: збіраючы ў штогадовых экспедыцыях па розных рэгіёнах краіны этнаграфічныя матэрыялы, аналізуючы інфармацыю і, дзякуючы наяўнасці вытворчай базы, распрацоўваючы вырабы беларускіх народных рамёстваў.

На выставе прадстаўлены наступныя групы экспанатаў:

—         рэканструкцыі народных ладаў (комплексаў адзежы),

—         стылізаваныя гарнітуры,

—         традыцыйны тэкстыль, выраблены на ручных ткацкіх станках,

—         саламяная пластыка,

—         пано, выкананыя ў розных тэхніках,

—         сувенірна-падарункавая прадукцыя і г.д.

На адкрыцці выставы пройдзе паказ калекцыі адзежы пры падтрымцы «Агенства мадэляў «Студыя Тамара» і ў суправаджэнні фальклорнага калектыва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў «Этна-«Суполка».

Адкрыццё выставы напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Марта сімвалічна: бо на ёй прадстаўлены вырабы, выкананыя жаночымі рукамі, а самі рамёствы, да якіх яны ставяцца, з’яўляюцца спрадвечна жаночымі відамі народнай творчасці.

Працы, злучаныя з апрацоўкай лёну і воўны, вырабам тканін і вырабаў з іх традыцыйна пачыналіся ўвосень, працягваліся ўсю зіму і раннюю вясну. Гэта час стварэння выявы свайго жыцця ў будучым годзе, час ткання свайго лёсу, бо ў народнай культуры працэс стварэння тканіны суадносіцца з актам тварэння свету і сімвалізуе жыццёвы шлях і лёс чалавека.

Выстава падоўжыцца да 16 сакавіка.

 Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. К. Маркса, 12,

штодня з 11.00 да 19.00,  

тэл. (017) 327 43 22, 327 00 05

histmuseum.by

gthf