План мероприятий по проведению в 2016 году Года культуры

2016 – Год культуры БеларусіУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 г. №522 «Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры»

Республиканский план мероприятий по проведению Года культуры

Информационные материалы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 522 «Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Указ прыняты ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.

Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і быту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў).

Значная ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з’яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.